Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  2. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  7. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  14. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  15. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


Былому байцу ПВК Вагнера Андрэю Мядзведзеву далі часовую абарону ў Нарвегіі. Пра гэта мужчына паведаміў «Люстэрку». Ён таксама расказаў пра сваё цяперашняе жыццё ў гэтай краіне і планы на будучыню.

Андрей Медведев. Фото: «Зеркало»
Андрэй Мядзведзеў. Фота: «Люстэрка»

— У мінулы панядзелак мне патэлефанаваў мой адвакат і паведаміў, што яму прыйшла папера з UDI (нарвежскі дырэктарат па справах замежнікаў. — Заўв. рэд.). Там паведамлялася, што яны разгледзелі маю справу, мне далі абарону ў Нарвегіі, — паведаміў Андрэй Мядзведзеў.

Экс-вагнеравец дадаў, што выдадзены яму статус часовай абароны дзейнічае сем месяцаў, потым яго трэба будзе падаўжаць. Аднак разам з адвакатам ён збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне, каб атрымаць пастаянную абарону.

— Загваздка ў тым, што Нарвегія лічыць, што ПВК Вагнера не была рэгулярнай часткай УС Расіі. Таму мне і далі часовы статус. Мы спрабуем давесці, што гэта не так, што ПВК — гэта падраздзяленне, якое фінансавалася з бюджэту Расіі. Мінабароны пастаўляла ім боепрыпасы, удзельнікі баявых дзеянняў атрымліваюць афіцыйны статус ветэранаў, а з ім пенсіі, узнагароды і іншае.

Нарвежскі адвакат Бруньюльф Рыснес пацвердзіў інфармацыю, што Андрэй Мядзведзеў атрымаў статус часовай абароны.

— Думаю, што пастаянную абарону ён можа не атрымаць. Нарвегія лічыць, што ПВК Вагнера — гэта прыватнае вайсковае падраздзяленне, а ў гэтым выпадку на просьбітаў не распаўсюджваецца дзеянне Жэнеўскай канвенцыі, — паведаміў Бруньюльф Рыснес.

Зрэшты, адвакат пацвердзіў, што рашэнне яны будуць абскарджваць.

Былы баец Андрэй Мядзведзеў адзначыў, што ён раней удзельнічаў у допытах у Нарвегіі і даваў паказанні, якія датычылі ПВК і вайны ва Украіне. Цяпер яны спыніліся, але Мядзведзеву паведамілі, што калі цікавасць да гэтай тэмы будзе, то да допытаў яны вернуцца.

«Неўзабаве мы плануем стварыць сям’ю». Як жывецца экс-байцу Вагнера ў Нарвегіі

Сёння Андрэй Мядзведзеў жыве ў горадзе недалёка ад Осла. Паводле яго словаў, ён забяспечвае сябе сам, даход мае ад ганарараў кампаній, якія пішуць кнігу пра жыццё экс-вагнераўца і здымаюць пра яго фільм.

— Усе мясцовыя мяне ведаюць, размаўляюць са мной нармальна, нейкага негатыву я не бачу. Бывае, што калі я выязджаю кудысьці далей, то людзі мяне пазнаюць, і іх рэакцыя бывае рознай, як добразычлівай, так і негатыўнай.

У вольны час экс-баец ходзіць на рыбалку, дапамагае сябрам, займаецца хатняй гаспадаркай. Ён вучыць нарвежскую мову, цяпер яму ў гэтым дапамагае дзяўчына, яна ўраджэнка і грамадзянка Нарвегіі і ведае пра тое, кім раней быў яе бойфрэнд.

— Неўзабаве мы плануем стварыць сям’ю. Нядаўна мы даведаліся, што станем бацькамі. Я вельмі шчаслівы. Але цяпер на мне падвойная адказнасць. Таму на інтэграцыйную праграму я не пайду, ужо шукаю працу, бо трэба забяспечваць сям’ю.

Нагадаем, былы камандзір аддзялення штурмавікоў ПВК Вагнера з Томскай вобласці Андрэй Мядзведзеў нелегальна перасек расійска-нарвежскую мяжу ў Мурманскай вобласці «пад брэх вартавых сабак і стрэлы ў спіну ад супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ» яшчэ 12 студзеня 2023 года. Пасля гэтага ён звярнуўся ў паліцыю Нарвегіі і папрасіў палітычнага прытулку. Мужчына называў сябе камандзірам Яўгена Нужына, які трапіў ва ўкраінскі палон, а калі з яго вярнуўся, быў паказальна забіты кувалдай. Тады ён быў гатовы даць паказанні супраць кіраўніка ПВК Яўгена Прыгожына.

Чытайце таксама