Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  6. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  7. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


Смерць польскага вайскоўца, якога 28 траўня ўдарыў нажом у грудзі мігрант, што прарываўся з Беларусі, шакавала Польшчу і стала ў гэтыя дні самай гарачай тэмай у сродках масавай інфармацыі нашай заходняй суседкі. Прэзідэнт краіны Анджэй Дуда ўжо паведаміў, што скліча ў панядзелак Раду нацыянальнай бяспекі ў сувязі з тым, што адбываецца ў апошнія месяцы на мяжы дзвюх краін, Варшава таксама запатрабавала ад Мінска выдаць забойцу. Што пішуць у польскіх СМІ пра гібель салдата, як адрэагавалі на яго смерць найбуйнейшыя палітыкі, як палякі звязваюць усё гэта з Беларуссю і якія меры прапануюць прыняць?

Польские солдаты патрулируют границу с Беларусью вдоль пограничного забора в Беловежском лесу, Польша, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Польскія салдаты патрулююць мяжу з Беларуссю ўздоўж памежнага плота ў Белавежскай пушчы, Польшча, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Рэакцыя палітыкаў

Спачуванні ў сувязі са смерцю польскага салдата польскія і замежныя палітыкі і дыпламаты пачалі публікаваць яшчэ ўчора. Polsat News зрабіў падборку такіх паведамленняў.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў у сацсетках: «Малады салдат Матэвуш аддаў сваё жыццё, абараняючы межы Рэспублікі Польшча. Радзіма і суайчыннікі не забудуць гэтай ахвяры. Выказваю глыбокае спачуванне яго блізкім». Папярэдні кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі ў сваім допісе са спачуваннямі назваў загінулага салдата героем і напісаў, што адчувае боль разам з сям’ёй загінулага.

Міністр абароны Польшчы Уладыслаў Касіняк-Камыш «з глыбокім шкадаваннем» развітаўся з салдатам, які, «нягледзячы на намаганні дактароў, загінуў пасля нападу бандытаў падчас абароны польскай мяжы». Міністр адзначыў, што самаахвяраванне загінулага салдата і яго адданасць радзіме — прыклады найвышэйшай мужнасці.

Галоўнае камандаванне відаў Узброеных сіл Польшчы ў сваіх сацсетках расказала пра гібель салдата так: «Нягледзячы на аказаную дапамогу ў раёне бандыцкага нападу на мяжы з Беларуссю і намаганні медыкаў, яго жыццё выратаваць не ўдалося. <…> Матэвуш, наш брат па службе, ты быў верны сваёй прысязе».

Маршал (спікер) польскага Сейма Шыман Галоўня выказаў спачуванні сваякам загінулага салдата: «Вайсковец 1-й бранятанкавай брыгады загінуў ад нажавога ранення, несучы службу па абароне польскай мяжы. Выказваю шчырыя спачуванні яго сям'і і блізкім. Запэўніваю, што Рэспубліка Польшча падтрымае салдат і афіцэраў, якія абараняюць нашую бяспеку».

Былая міністарка юстыцыі, еўрадэпутатка ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Беата Кэмпа ў сваім профілі адгукнулася пра смерць вайскоўца так: «У выніку атрыманых раненняў загінуў польскі салдат, што гераічна абараняў нашу мяжу ад нападаў полчышчаў нелегальных мігрантаў. Ён стаў не толькі на абарону сваёй радзімы, але і нас, польскіх жанчын, якія дзякуючы службе салдат і афіцэраў сёння ўсё яшчэ могуць адчуваць сябе ў бяспецы ў сваёй краіне».

Польские солдаты патрулируют границу с Беларусью вдоль пограничного забора в Беловежском лесу, Польша, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Польскія салдаты патрулююць мяжу з Беларуссю ўздоўж памежнага плота ў Белавежскай пушчы, Польшча, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

«Польскія салдаты сутыкаюцца са шматлікімі выпрабаваннямі і дэманструюць вялікую мужнасць, абараняючы бяспеку сваёй радзімы. Выказваю шчырыя спачуванні сям'і і сябрам загінулага салдата. Хай ён спачывае з мірам», — напісаў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі.

Таксама Polsat News звярнуў увагу на спачуванні ад беларускіх дэмакратычных сіл — а менавіта на допіс Святланы Ціханоўскай на польскай мове з такімі словамі: «Адказнасць за гэтую трагедыю ляжыць на рэжыме Лукашэнкі, які выклікае міграцыйны крызіс, каб націснуць на Польшчу. На беларуска-польскай мяжы мусіць быць атмасфера сяброўства, а не штучны крызіс і смерць».

Спрэчкі пра абставіны ранення і смерці салдата

Гібель салдата, забітага мігрантам на беларускай мяжы, выклікала ў некаторых палякаў пытанні да ўрада. Былы камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы, генерал-лейтэнант у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак у інтэрв'ю Gazeta.pl расказаў, што лічыць прычынай трагедыі кепскую падрыхтоўку польскіх салдат.

Ён кажа, што цяперашняе вайсковае кіраўніцтва Польшчы ўводзіць у зман ўрад, сцвярджаючы, што арміі трэба больш салдат, але замоўчваючы неабходнасць іх якаснага навучання. Праз гэта, як лічыць Скшыпчак, на мяжы апынуліся слаба падрыхтаваныя салдаты, якія кепска ведаюць, як паводзіць сябе падчас аховы мяжы. На думку генерала, на мяжу мусяць адпраўляцца толькі добра навучаныя вайскоўцы. Акрамя таго, на яго думку, варта ўмацаваць мяжу з Беларуссю з дапамогай перашкод, якія мігранты будуць не ў стане пераадолець. Такія бар’еры мусяць выключыць саму магчымасць фізічнага кантакту паміж імі і вайскоўцамі.

Мигранты у пограничного забора на беларусско-польской границе, в Беловежском лесу, Польша, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Мігранты ля памежнага плота на беларуска-польскай мяжы ў Белавежскай пушчы, Польшча, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Былы галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, генерал-лейтэнант у адстаўцы Польшчы Міраслаў Ружаньскі сцвярджае, што прычынай смерці вайскоўца сталі праблемы ў польскім заканадаўстве, якое не дазваляе салдатам выконваць задачы, захоўваючы бяспеку. Ён нагадаў, што дастаткова складаныя правілы, якія акрэсліваюць парадак выкарыстання зброі вайскоўцамі, размеркаваны як мінімум па трох нарматыўных актах. На думку Ружаньскага, іх трэба спрасціць, каб салдаты лёгка разумелі, у якіх выпадках яны могуць адкрываць агонь для самаабароны. Таксама Ружаньскі лічыць, што гібель польскага салдата стала вынікам мэтаскіраваных дзеянняў Масквы і Мінска.

З падобнай пазіцыяй выступіў і маршал Сейма Шыман Галоўня: «Ці мае салдат права расстраляць бандыта, які напаў на яго? Відавочна, што мае. Больш за тое, ён мусіць зрабіць гэта, каб абараніць сябе, сваіх сяброў і сябровак, абараніць усіх нас. Ні ў когда ніколі не мусіць быць ніякіх сумневаў з гэтай нагоды».

Асобныя спрэчкі ў Польшчы выклікалі абставіны смерці салдата ў вайсковым шпіталі ў Варшаве. Так, экс-міністарка аховы здароўя і дэпутатка ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Катажына Суйка абвінаваціла ўрад і непасрэдна прэм’ер-міністра Дональда Туска ў спробе схаваць факт смерці салдата да выбараў у Еўрапарламент (праходзяць з 6 да 9 чэрвеня). Дэпутатка Сейма намякнула на тое, што мозг салдата нібыта быў прызнаны мёртвым яшчэ некалькі дзён таму. І дадала ў канцы, што «дактароў і персанал бальніцы не запалохаеш».

Мигранты у пограничного забора на беларусско-польской границе, в Беловежском лесу, Польша, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Мігрант ля памежнага плота на беларуска-польскай мяжы ў Белавежскай пушчы, Польшча, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

У адказ на гэта Вайскова-медыцынскі інстытут, да якога адносіцца шпіталь, заклікаў грамадскасць да стрыманасці і здаровага сэнсу «падчас фармулявання неэтычных і супярэчных фактам заяваў». На думку кіраўніцтва інстытута, інсінуацыі і паклёп, якія з’яўляюцца ў публічнай прасторы, неапраўданыя, шкодныя і наносяць шкоду гонару воінаў і прафесіяналізму, самаахвярнасці вайсковых медыкаў.

Журналістка «Газеты Выборчай» Дамініка Велявейска паспрабавала знізіць напал спрэчак наконт прычын і абставін гібелі салдата. Яна заклікала не паддавацца істэрыі, Пакуль абставіны трагедыі не высветленыя, у сваім артыкуле з красамоўным загалоўкам «Калі польскі салдат застрэліць імігранта на польска-беларускай мяжы, Лукашэнка будзе ў захапленні».

На думку журналісткі, ацэньваючы тое, што адбылося, варта памятаць, што Лукашэнка марыць, каб палякі расстралялі ці паранілі каго-небудзь, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Яна лічыць, што акурат гэтая акалічнасць і накладае адбітак на парадак дзеянняў польскіх вайскоўцаў, якія імкнуцца не паддавацца на правакацыі.

Чытайце таксама