Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  9. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  10. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  11. В Стамбуле начинаются переговоры Украины и России — они пройдут за закрытыми дверями
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


Аўстрыйская сталіца Вена ўзначаліла топ-10 гарадоў для жыцця ў 2024 годзе, паведамляе The Economist.

Вена. Фото: pixabay.com
Вена. Фота: pixabay.com

Штогадовы рэйтынг найгоршых і найлепшых гарадоў для жыцця быў апублікаваны 26 чэрвеня. Як адзначае выданне, складаючы яго, аналітыкі ацанілі 173 гарады паводле пяці крытэраў: стабільнасць, ахова здароўя, культура і навакольнае асяроддзе, адукацыя і інфраструктура.

Вена ўжо трэці год запар займае першы радок у спісе найлепшых для жыцця гарадоў. Аўстрыйская сталіца атрымала найвышэйшыя балы ў чатырох з пяці катэгорый. Сто балаў ёй не даў набраць той факт, што там не праводзяцца буйныя спартовыя мерапрыемствы, таму ў катэгорыі «Культура і навакольнае асяроддзе» яе паказчык знізілі да 93,5.

У пяцёрку найлепшых увайшлі яшчэ тры еўрапейскія гарады: Капенгаген, Цюрых і Жэнева. Ва ўсіх трох невялікая колькасць насельніцтва, дзякуючы чаму зніжаны ўзровень злачыннасці і менш загружаныя дарогі і грамадскі транспарт. У топ-10 найлепшых эксперты ўключылі таксама два канадскія гарады — Калгары і Ванкувер — і чатыры ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне — Мельбурн, Сідней, Осаку і Окленд.

Што да дзясяткі найгоршых гарадоў для жыцця сёлета, то на першых трох радках аказаліся венесуэльская сталіца Каракас, украінскі Кіеў і Порт-Морсбі ў Папуа — Новай Гвінеі. Кіеў трапіў у гэты спіс ужо другі год запар. Чацвёрты радок займае сталіца Зімбабвэ Харарэ (гэта горад-пабрацім Мінска са студзеня 2023 года), а замыкае першую пяцёрку сталіца Бангладэш Дака.

Таксама ў спіс дзесяці найгоршых для жыцця гарадоў сёлета трапіў пакістанскі горад Карачы, нігерыйскі Лагас, Алжыр у аднайменнай дзяржаве, Трыпалі ў Лівіі. Замыкае гэты антырэйтынг сталіца ахопленай вайной Сірыі — Дамаск. Ён трапляе ў гэты спіс з 2013 года, але цяпер яго паказчыкі яшчэ ніжэйшыя, чым раней.

Адзначаецца таксама, што ізраільскі Тэль-Авіў таксама пагоршыў свае пазіцыі на фоне вайны ў Газе. Ён страціў 20 радкоў і апынуўся на 112-м месцы ў спісе гарадоў па якасці жыцця. Гэта самае вялікае падзенне ў рэйтынгу сёлета.

Сталіца Беларусі Мінск у рэйтынг не трапіла.