Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  2. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  3. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  8. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  9. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  13. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  14. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
Читать по-русски


/

Самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны і разбіўся ў Актау, не змог прызямліцца з першай спробы, зрабіў некалькі кругоў, а потым пачуўся гучны гук. Пра гэта расказалі пасажыры, піша РБК.

Борт 4K-AZ65. Фото: Jetphotos
Борт 4K-AZ65. Фота: Jetphotos

Так, паводле выжылага Субханкула Рахімава, пілоты тройчы спрабавалі пасадзіць самалёт у Грозным, бо там быў моцны туман.

«На трэці раз нешта выбухнула. Быў выбух — я б не сказаў, што ўнутры самалёта. Дзе я сядзеў, у мяне абшыўка побач адляцела», — падзяліўся ён.

Мужчына дадаў, што дастаўшы выратавальную камізэльку, заўважыў у ёй дзірку.

«Камізэльку ўзяў, гляджу: у камізэльцы дзірка — асколкам прабіла. Пасля гэтага выбуху акурат паміж ног у мяне — дзесьці там вось — гэты асколак прыляцеў і трапіў. Ён камізэльку наскрозь прабіў», — успомніў ён.

Пасля гэтага пілоты пачалі адводзіць самалёт у бок Актау.

Яшчэ адзін пасажыр — Заур Мамедаў — таксама чуў выбухі.

«Была пара выбухаў, не ведаю, што стрэльнула, ну, а потым пару гадзін ляцелі — і зваліліся», — сказаў ён.

Тым часам сваяк аднаго з выжылых пасажыраў паведаміў, што супрацоўнікі Azerbaijan Airlines дапамаглі звязацца з ім, пасажыр знаходзіцца ў бальніцы, яны паспелі пагаварыць каля 30 секунд, і пацярпелы таксама паведамляў пра тое, што чуў гучны гук, падобны да выбуху.

Маці яшчэ адной выжылай (жыхаркі Уладзівастока Крысціны Еўсцігнеевай) Ніна Агіева расказала, што дачка таксама казала ёй пра выбухі і пра тое, што «ў самалёце сядзела ў хвасце, а тыя, хто наперадзе сядзеў, згарэлі». Сама дзяўчына расказала журналістам, што перад крушэннем самалёт кружыў каля гадзіны. Бортправадніца папярэдзіла, што будзе жорсткая пасадка, і папрасіла прыгнуць галовы.

«Калі мы ўжо прызямліліся, былі два ўдары. Я трымалася за крэслы. Правую частку ўсю знесла. Пярэдняя частка выбухнула. Калі я ачулася, то ўбачыла, што мне заціснула нагу», — расказала яна.

Паводле Крысціны, падчас зніжэння самалёта адчуваўся ўдар па борце, як бывае, калі ў рухавік трапляе птушка.

Нагадаем, у сераду, 25 снежня, у Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт. На борце самалёта было 67 чалавек. Паводле апошніх звестак казахстанскіх СМІ, загінулі 38 чалавек, выжылі 29 (у тым ліку двое дзяцей), усе яны ў бальніцах, каля 11 — у стабільна цяжкім стане, астатнія — у стане сярэдняй цяжкасці.

42 чалавекі на борце мелі грамадзянства Азербайджана, у тым ліку ўвесь экіпаж. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў перапыніў свой удзел у нефармальным саміце СНД у Расіі і вярнуўся ў Баку.

Пазней з’явіліся новыя дэталі крушэння самалёта Azerbaijan Airlines у Казахстане. У сацыяльных сетках былі апублікаваныя відэа, на якіх на хваставой частцы лайнера прыкметныя сляды, падобныя да слядоў ад паражальных элементаў СПА. Высветлілася, што самалёт змяніў курс у перыяд атакі беспілотнікаў на поўдні Расіі.