Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сілавікі праз знаёмых спрабуюць атрымаць інфармацыю пра беларусаў, якія з'ехалі. Як гэта адбываецца і кім менавіта цікавяцца — расказваем
  2. Як савецкая прапаганда рэкламавала БНР і чаму 25 сакавіка не стаў Днём Незалежнасці? Пагаварылі з удзельнікамі першых святкаванняў
  3. Стала вядома, што кладуць у пакеты з дзяржсімволікай, якія ўручаюць у Беларусі ўкраінскім палонным падчас абмену
  4. В одном из регионов дорожает проезд в городском общественном транспорте. А какая ситуация в других областях и Минске?
  5. В шести городах Беларуси началась эпидемия респираторных инфекций. Узнали из закрытого документа, чем сейчас болеют
  6. Праваабаронцы назвалі трох самых жорсткіх супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Расказваем, што пра іх удалося даведацца «Люстэрку»
  7. На Дзень Волі (і інаўгурацыі Лукашэнкі) для астатняга свету заблакуюць частку беларускіх сайтаў і сэрвісаў
  8. «Целесообразность ремонта отсутствует напрочь». В Беларуси все же будут сносить дома — министр ЖКХ рассказал какие
  9. Сёлета беларускія ВНУ закрылі 45 спецыяльнасцяў. Міністр адукацыі патлумачыў чаму
  10. «Используют квадроциклы и бронетехнику, атакуют небольшими пехотными группами». ВСУ продвигаются в Белгородской области
  11. Зеленский рассказал подробности встречи с Трампом, когда все закончилось спором и перепалкой
  12. Электричество пропало сразу в нескольких районах Минска
  13. У Беларусі з'явяцца купюры наміналам 80 рублёў і новыя манеты
  14. Чыноўнікі нанеслі чарговы ўдар па валюце. Што прыдумалі гэтым разам
  15. Без яе магло не быць БНР, БССР і Беларусі, але за гэта яна заплаціла трагічна высокую цану. Гісторыя першай беларускай жанчыны-міністра
  16. «Чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды». Ціханоўская і Латушка звярнуліся да беларусаў у Дзень Волі
Читать по-русски


/

Фонд салідарнасці BYSOL расказаў, што сілавікі пачалі актыўней цікавіцца некаторымі беларусамі, якія жывуць за мяжой. Паводле кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака, інфармацыю пра іх спецслужбы спрабуюць атрымаць праз знаёмых людзей. Як працуе гэты механізм і што імкнуцца даведацца, ён расказаў «Люстэрку».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Стрыжак адзначае, што ўсім гэтым займаецца КДБ. Праца з інфарматарамі — іх даўняя практыка, якая не мяняецца дзесяцігоддзямі, кажа ён.

— Час ад часу яны кропкава спрабавалі некага вербаваць, праз кагосьці нейкую інфармацыю атрымліваць. Усё ж самы танны спосаб агентурнай працы — не тэхналагічна складаныя гісторыі і засылка агентаў, а праца праз людзей, — кажа суразмоўца. — Чаму я цяпер звярнуў увагу на гэтую сітуацыю? Таму што апошні месяц-паўтара мы пачалі заўважаць, што яе пачалі выкарыстоўваць больш масава. Дакладнай колькасці выпадкаў не назаву дзеля бяспекі людзей, магу сказаць, што іх да дзесяці. Пры гэтым трэба разумець, што да нас даходзяць далёка не ўсе.

Як гэта адбываецца? Людзям, якія жывуць за мяжой, раптам пачынаюць пісаць старыя знаёмыя. Напрыклад, аднакурснікі, аднакласнікі, былыя калегі па працы.

— Вербаваць блізкіх чалавека ў такіх сітуацыях сэнсу няма. Бо калі ў людзей добрыя адносіны, прасцей зразумець, што суразмоўца паводзіцца неяк не так, ці ён сам усё раскажа, — удакладняе Андрэй.

Тых, хто піша, спачатку цікавяць бяскрыўдныя моманты. Напрыклад, могуць пісаць: «Усё дастала ў Беларусі, хачу паехаць за мяжу працаваць. Можа, ведаеш, як зрабіць візу?» ці «Можаш дапамагчы з працаўладкаваннем?». Камунікацыя ідзе ў асноўным у сацсетках, кажа кіраўнік BYSOL.

— Заходы могуць быць рознымі. Прычым досыць натуральнымі. Гэта не тое, што піша чалавек з мінулага і пытае, ці сябра ты нейкай арганізацыі, — адзначае ён. — Што іх у выніку цікавіць? Вы ніколі не ведаеце, што для сілавікоў робіцца важным. Яны могуць удакладняць настроі, кантакты. Не выключаю, што прыблізна такой жа складанай агентурнай працай рэалізавалі гісторыю з прапагандысцкім фільмам «Чужое неба». Там таксама быў ланцужок людзей, якія адно за аднаго ручаліся і казалі, што тут нармальныя людзі здымаюць кіно. Каб стварыць нешта такое, неабходна, каб яно недзе пачалося.

Кандыдатуры знаёмых КДБ выбірае не выпадкова. Паводле інфармацыі BYSOL, імі аказваюцца тыя, хто «засвяціўся» на пратэстах, данаціў у розныя фонды ці ўдзельнічаў у іншых паслявыбарчых актыўнасцях.

— Матэрыялы на іх у сілавікоў былі даўно, але з розных прычын ім не давалі ходу. Часцей за ўсё проста не хапала рук. Цяпер да гэтых людзей прыходзяць, прад’яўляюць факты і ставяць умову: не будзеш даносіць — актывуем тваю справу, — апісвае Стрыжак. — Былі выпадкі, калі з маральна-этычных прычын знаёмыя чалавека не маглі рабіць такія рэчы. Хтосьці прызнаўся ў працэсе камунікацыі, хтосьці — калі выехаў. Былі і тыя, хто звярнуўся да нас па дапамогу.

Паводле Андрэя Стрыжака, у вядомых ім выпадках нельга вылучыць нешта агульнае паміж людзьмі. Ён кажа, што гэта эмігранты з вельмі рознымі гісторыямі.

— Неабавязкова актывісты. Чалавека могуць нават не пераследаваць у Беларусі, — кажа суразмоўца. — Калі глядзець фільм «Чужое неба», там таксама былі розныя героі. Задача КДБ — ахапіць шырокае кола людзей, каб разумець настроі, ствараць эфект прысутнасці. Гэта такая акуратная, планамерная, доўгая праца па ўкараненні. І, уласна кажучы, у гэтым і ёсць яе небяспека. Людзі могуць не заўважыць і не зразумець, што з імі нешта адбываецца.

Кіраўнік BYSOL лічыць, што гэтая цікавасць сілавікоў да беларусаў за мяжой не прывязаная ні да якай з падзей.

— Днямі было інтэрв'ю Карпянкова (намеснік кіраўніка МУС і камандуючы ўнутранымі войскамі. — Заўв. рэд.), у якім ён сказаў, што сілавікі шчыльна працуюць на недапушчэнне якой-кольвек актыўнасці. Усё роўна дзе. Яны не ўспрымаюць межы дзяржаваў. Для іх што ў Беларусі чалавек займаецца актывізмам, што за мяжой, пагроза аднолькавая, — разважае суразмоўца. — Карпянкоў сказаў: «„Беларускі Гаюн“ зліты, BYPOL зліты». Думаю, у асноўным усё гэта звёны аднаго ланцуга. Сілавікі імкнуцца застопарыць тыя структуры, якія яшчэ захоўваюць працаздольнасць і процідзейнічаюць дыктатуры.

Чытайце таксама