Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  5. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. Чиновники хотят повысить налоговую нагрузку. Кого это может затронуть
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  15. Если Путин приедет: Зеленский назвал две ключевые темы возможной встречи в Стамбуле
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
Читать по-русски


Двое падлеткаў з Украіны атрымалі нажавыя раненні ў выніку бойкі ў Варшаве (Польшча). Іх прыяцель з Беларусі не пацярпеў. У нападзе падазраюць 25-гадовага грамадзяніна Узбекістана. Аднак не выключана, што маладыя людзі самі справакавалі канфлікт і напалі на мужчыну, піша MOST.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня ў Брудноўскім лесе. Узбек, імаверна, быў кур’ерам адной са службаў дастаўкі ежы: як паведамляюць польскія медыя, у лес ён прыехаў з фірмовым заплечнікам.

У лесе сабралася кампанія падлеткаў-эмігрантаў, у тым ліку 13-гадовы і двое 15-гадовых грамадзян Украіны і 16-гадовы беларус. Паміж імі і мужчынам успыхнула сварка, якая перайшла ў бойку. У кур’ера быў нож, а ў падлеткаў, як піша Polskie Radio, — «небяспечныя прадметы».

Падчас бойкі мужчына параніў нажом двух украінцаў: яны атрымалі колата-рэзаныя раны рук, адзін з іх таксама атрымаў два раненні ў вобласць рэбраў — на шчасце, лёгкае не было прабітае. Паводле інфармацыі газеты Wyborcza, падлеткам дапамог парамедык, які выпадкова апынуўся непадалёк: у той дзень ён выйшаў з дзецьмі на шпацыр у лес. Потым прыбыла хуткая дапамога, хлопцаў шпіталізавалі.

Беларус і яшчэ адзін украінец не пацярпелі.

Хто вінаваты?

Пасля бойкі грамадзянін Узбекістана ўцёк, але падчас канфлікту згубіў асабістыя рэчы: тэлефон, шапку, пачак цыгарэт і ключы ад кватэры. Гэта дапамагло высветліць яго асобу і затрымаць цягам гадзіны. Мужчыну дапыталі.

23 ліпеня ў паліцыі паведамілі, што чатырох «іншых асобаў, якія прысутнічалі на месцы здарэння», таксама затрымалі. Сабраныя матэрыялы следства паказваюць, што менавіта яны здзейснілі злачынства ў дачыненні да 25-гадовага мужчыны.

Справы падлеткаў будзе разглядаць суд па сямейных справах.